140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка – Якуба Коласа.

Імя Якуба Коласа ведае кожны беларус. З яго творамі мы знаёмімся з самага дзяцінства. Верш "Савось-распуснік" надрукаваны ў Буквары для 1 класа:

«…У Савосева суседа
Быў пярэсценькі каток,
Выхаванец Паўла-дзеда,
Такі слаўны пестунок!
Нос чарнявы,
Хвост бялявы,
Задзірасценькі;
Кіпцік-шчыпчык
Заграбасценькі;
Лапкі-драпкі
Машастовыя,
А шарсціначкі
Шаўковыя…»

Усе ведаюць яго цудоўную паэму "Новая зямля" – "энцыклапедыю жыцця беларускага сялянства кан. XIX – пач. XX ст.".

«…Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю…»

Творы Якуба Коласа ўвасоблены ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве. У тэатрах ставяцца п’есы паводле яго апавяданняў, аповесцей, трылогіі. Ю. Семянякам створана опера па паэме «Новая зямля», Ю. Багатыровым па аповесці «Дрыгва» – опера «У пушчах Палесся». На словы Якуба Коласа напісана шмат музычных твораў.

342