210 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма

14 лістапада спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта – Паўлюка Багрыма.

Нарадзіўся Паўлюк Багрым 2 (14) лістапада 1812 г., у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) ў сям'і рамесніка.

Як і яго бацька, Паўлюк Багрым быў кавалём. Пра яго кавальскае майстэрства сведчыць кованая ім жырандоль, якая да гэтага часу знаходзіцца ў Крошынскім касцёле.

З літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісаны ім у юнацкім узросце і ўпершыню апублікаваны ва ўспамінах навагрудскага адваката Ігнацыя Яцкоўскага.

«Зайграй, зайграй, хлопча малы,
І ў скрыпачку, і ў цымбалы,

А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду...»

738