11 лютага ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Анатоля Лабкоўскага "Гісторыя аднаго мястэчка".
Асаблівы настрой на выставе стварала скрыпка, якая па-майстэрску гучала ва ўмелых руках Аляксандра Парфірава.
Падчас адкрыцця з прывітальным словам выступіла Анастасія Андрэеўна Саўко, дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея. Таксама мастака павіншавалі сябры і калегі і пажадалі добрага настрою і невычэрпнага творчага натхнення для стварэння новых палотнаў. Бацькі мастака — Галіна Міхайлаўна і Уладзімір Антонавіч, якія прысутнічалі на адкрыцці выставы, не ўтойвалі радасці за сына.
Не абышлося і без прыемных падарункаў – карціна Анатоля Лабкоўскага «Сэрца горада» назаўсёды застанецца ў фондах нашага музея.
Выказваем словы падзякі гасцям і прадстаўнікам СМІ, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве!
Выстава будзе доўжыцца да 27 лютага.
Вул. Савецкая, 88: 10.00 - 18.30
Кошт квітка: 3р./2р.
Інфармацыя: 66-95-80